be
pdf

Беларус 563-564

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Пікет ля будынка ААН. Ля будынка Арганізацыі Аб’еднаных Нацый адбыўся 6 сьнежня пікет у падтрымку людзей, якія змагаюцца ў Беларусі за дэмакратызацыю краіны і супраць самавольства ўладаў. У канцы мінулага году ў Беларусі адбылося некалькі падзеяў, якія прымусілі ў чарговы раз зьвярнуць увагу на парушэньне правоў грамадзян Беларусі. 26 лістапада ў Мар’інай Горцы загінуў пры да канца невысьветленых абставінах распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Валянцін Доўнар. Ён памёр на шосты дзень пасьля таго, як яго даставілі ў шпіталь пасьля здарэньня ў самым цэнтры гораду. Сябры Валянціна ўпэўненыя, што невядомыя зьбілі яго прутамі ці дубінамі. Міліцыя аднак настойвае, што сьмерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку. 2 сьнежня з юрыдычнага факультэту БДУ была адлічана Тацьцяна Шапуцька. Гэта адбылося пасьля яе вяртаньня з Брусэлю, дзе яна брала ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства. Маючы адзін з найвышэйшых сярэдніх балаў у групе ды прапусьціўшы куды менш (24 гадзіны) за некаторых іншых студэнтаў ВНУ, справы якіх таксама разгладаліся рэктаратам, менавіта Тацьцяна, якая зьяўляецца прэсавай сакратаркай “Маладога Фронту”, была адлічана з фармулёўкай “за парушэньне статутнай дысцыпліны”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2010-01
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Copyright: © 2009 by Беларус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org