- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўну траных спраў Уладзімера Навумава. Афіцыйная вэрсія — «паводле стану здароўя» — выклікала ў бальшыні камэнтатараў сумневы. 53-гадовы Навумаў рэгулярна дэманстраваў прыхільнасьць да здаровага ладу жыцьця: пераадольваў спартовай хадой па сто кілямэтраў, нават зьбіраўся штурмаваць Эвэрэст — карацей, усяляк даводзіў, што ў яго зайздросныя фізычныя кандыцыі. Сярод вэрсіяў сапраўдных прычынаў адстаўкі дамінуе наступная: такім чынам Лукашэнка хоча залагодзіць Эўропу. Навумаў быў апошнім на высокай пасадзе з тых дзяржаўных службоўцаў, што фігуруюць у нашумелым дакладзе дэпутата ПАРЭ Хрыстаса Пургурыдэса аб зьнікненьнях палітыч- ных апанэнтаў беларускага рэжыму. Раней былі прыбраныя ў цень іншыя асобы, падазраваныя эўрапейскімі структурамі ў дачыненьні да гэтых зьнікненьняў і ўнесеныя Брусэлем у чорны сьпіс «неўязных»: Юры Сівакоў, Віктар Шэйман, Зьміцер Паўлічэнка.