- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эўразьвяз павінен добра разважыць пытаньне адмены гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі – лічыць Менск – бо ж у выніку эканамічных санкцыяў найперш пацерпяць звычайныя грамадзяне. Гэта адказ на рашэньне групы экспэртаў Эўразьвязу выключыць Беларусь з Генэральнае сыстэмы прэфэрэнцыяў. Беларусь у адказ на эканамічныя санкцыі можа паслабіць ахову межаў з Эўразьвязам – заяўляе беларускі парлямэнтар Мікалай Чаргінец. На мінулым тыдні Эўрапейская Камісія прадставіла новы варыянт разьвіцьця суадносінаў з краінамі-суседкамі. Яшчэ раз было падкрэсьлена, што для поўнага ўдзелу ў праграмах эўрапейскае палітыкі добрасуседзтва Беларусь мусіць выканаць 12 умоваў, на якія не пагаджаецца афіцыйны Менск.