- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўнай навіной тыдня стала рашэньне расейскага ўраду увесьці мыты на экспарт нафты ў Беларусь. На думку незалежных аналітыкаў, гэта можа прывесьці да каляпсу створанай тут эканамічнай мадэлі, якая ў значнай ступені грунтавалася на танных расейскіх энэрганосьбітах. Тым болей што ад новага году варта чакаць і дарагога газу. Зьмякчыць пераход да рынкавых коштаў на газ мог бы продаж пакету акцыяў "Белтрансгазу". Паводле зьвестак незалежных крыніцаў, бакамі падрыхтаваны адпаведны праект, у межах якога беларуская газатранспартная сыстэма ацэненая ў $7 млрд. Але тут патрэбнае палітычнае рашэньне беларускага кіраўніка. Ён вагаецца, бо засьцерагаецца як эканамічнай, так і палітычнай экспансіі Масквы, мяркуюць экспэрты.