- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найбольш сур'ёзныя наступствы фінансавага крызысу Беларусь адчуе ў лютым — сакавіку 2009 году. Так мяркуе адмысловец Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук прафэсар Аляксандар Лучанок. «Стаіць задача сур'ёзнага рэфармаваньня ўсіх нашых падыходаў, сацыяльных стратэгіяў, пунктаў погляду дзеля выжываньня ў цяперашніх эканамічных умовах», — цытуе экспэрта БелаПАН. Тым часам урад спрабуе дамовіцца з МВФ пра крэдыт на 2 мільярды даляраў дзеля ўтрыманьня фінансавай стабільнасьці. Місія МВФ працавала ў Менску з 27 кастрычніка па 23 лістапада. Аднак рашэньне пытаньня «даваць ці не даваць пазыку» адкладзенае. Місія вернецца ў Менск у сярэдзіне сьнежня. Паводле выцечак інфармацыі, адной з умоў выдзяленьня крэдыту МВФ назваў дэвальвацыю беларускага рубля на 20%.