be
pdf

Belarus Live 4.12.2006

Newsletter

23 лістапада Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую прэсавую канфэрэнцыю для ўкраінскіх журналістаў. Ён прапанаваў Кіеву шчыльную супрацу ў энэргетычных пытаньнях. І нават пайшоў далей, паразважаўшы аб пэрспэктывах стварэньня саюзнай дзяржавы з Украінай. Аналітыкі вылучылі як ключавую думку Лукашэнкі пра тое, што такі альянс прымусіў бы з сабой лічыцца. Маўляў, ягонае геапалітычнае месцазнаходжаньне ёсьць „горлам Расеі і Заходняй Эўропы". Незалежныя камэнтатары адзначылі таксама, што прэсавая канфэрэнцыя стала элемэнтам псыхалягічнага ціску на Крэмль у зьвязку з вострай двухбаковай спрэчкай у нафтагазавых пытаньнях. Чакалася, што пэўныя акцэнты ў ёй расставіць сустрэча беларускага і расейскага прэзыдэнтаў падчас саміту лідэраў СНД у Менску 28 лістапада (само мерапрыемства ў межах Садружнасьці незалежныя назіральнікі назвалі „пустым” і „правальным").

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Дата выхаду: 2006-12-04
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org