- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга пабачыла сьвет як вынік беларускай канфэрэнцыі “Беларусь. Разрыў пакаленьняў. Адрозьненьні ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі”, што была зарганізаваная Інстытутам грамадзянскай прасторы і грамадзкай палітыкі разам зь Беларускім цэнтрам пры Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага ў Варшаве. Пытаньне рознасьцяў пакаленьняў – адвечнае пытаньне, але ў беларускім палітычным і культурным дыскурсе гэтае пытаньне мае важнае значэньне. Ці разумеюць і бачаць будучыню аднолькава маладыя беларускія палітыкі і старэйшае пакаленьне? Што трэба зрабіць, каб ідэі дэмакратычнай будучыні Беларусі сталі папулярнымі сярод беларускай моладзі? Гарачыя дыскусыйныя матэрыялы з канфэрэнцыі па гэтых ды іншых пытаньнях знайшліся ў дадзеным зборніку. Кніга будзе цікавай для разуменьня праблемаў сёньняшняй Беларусі і магчымых шляхоў іх вырашэньня. (З.К.)