- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулым, як вядома, усе шляхі вялі ў Рым. Па сутнасці кірунак гэты ў стратэгічным плане не змяніўся і ў XX стагоддзі. Сёння ўсе шляхі па-ранейшаму вядуць у Еўропу, а геапалітычны фактар, так як і заўсёды, у многім вызначае лёсы дзяржаў і народаў. У тым ліку і беларусаў. Спрадвечнае цывілізацыйнае ўзаемадзеянне, канфрантацыя і дыялог, канфлікт і кампраміс паміж візантыйскім Усходам і лацінскім Захадам, „германска-раманскім” светам і славянскім, „паміж Еўропай і Азіяй”, каталіцызмам і праваслаўем пакінулі глыбокі след не толькі ў характары і ментальнасці беларусаў, але і ў іх нацыянальнай і рэлігійнай свядомасці. Як і шматвяковае змаганне Полыпы і Расіі за беларускую „душу”, за палітычныя, культурныя і рэлігійныя ўплывы на літоўска-беларускія землі. (Прадмова, фрагмент)