- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на важнасць пытання пачаткаў Вялікага княства Літоўскага, ці не большым дасягненнем Ермаловіча з’яўляецца яго асвятленне полацкага перыяду ў гісторыі Беларусі. Тут Ермаловіч поўнасцю пачынальнік, бо ніхто да яго падобнай працы не напісаў. Пад пяром аўтара „Старажытнай Беларусі” ўпершыню наш край, хаця падзелены ў той час на шматлікія землі, паўстае як адвечная цэласць. Таму і так ненавідзелі Ермаловіча савецкія, расійскія і тубыльчыя прыхільнікі „старажытна-рускай народнасці”.