Беларускі ПЭН адкрывае новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча і абвяшчае старт прыёму заявак
2026-04-06 14:30
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы,
апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць,
свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах. Калі вы ведаеце
творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра
сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай
супольнасці праблемы, — калі ласка, намінуйце іх.
Хто можа ўдзельнічаць?
Сёння важныя гісторыі гучаць у розных формах — і мы хочам іх пачуць. Таму да ўдзелу прымаюцца ў тым ліку:
- кнігі
-
артыкулы ў медыя
-
падкасты
-
кіна- і відэапраекты
Галоўнае — каб твор быў апублікаваны ў 2025 годзе і працаваў
з актуальнымі тэмамі сучаснасці, адкрываў прастору для асэнсавання
і дыскусіі.
Хто можа намінаваць твор?
- сябры Беларускага ПЭНа
-
выдавецтвы
-
сябры Журы
-
творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ
-
аўтары твораў
Іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы могуць падаваць прапановы для заявак арганізатарам.
Для аўтараў і аўтарак няма абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства або публікацыі. Падрабязнасці — у
Статуце і
Рэгламенце прэміі.
Як падаць заяўку?
Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2026 года (23:59 беларускага часу).
У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас
aj@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Адамовіча 2026 / імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».