- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэй, родныя песьні! Вы ў суме і горы, Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,— Для роднай зямелькі вы сьветлыя зоры, Для роднага краю вы райскія гімны! У вас адаб'ецца нядоля і доля, Ўздыханьня, што ходзяць з сахою, з сякерай, I холад і голад, няволя і воля, I ў будучнасьць ясну надзея і вера. Янка Купала.