- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нечакана і практычна без кансультацыяў з жыхарамі гораду адной з вуліц у Беластоку прысвоілі імя Зыґмунта Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка. Пастанову ў гэтай справе прыняла гарадская рада Беластоку. Перайменаванне выклікала занепакоенасць і абурэнне ў асяроддзі беларускае меншасці. Аддзел польскага ўзброенага падполля пад кіраўніцтвам Лупашкі адказны за забойства некалькіх дзясяткаў цывільных жыхароў беларускіх і літоўскіх вёсак, у тым ліку жанчын і дзяцей, пасля другой сусветнай вайны.