- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі Алена Уласава жыла і вучылася на архітэктара ў Менску, яна зацікавілася галандскаю архітэктураю. З гадамі захапленне не прайшло, і, дзякуючы кантактам з еўрапейскімі моладзевымі арганізацыямі, Алена спачатку перабралася ў Лондан, а потым і ў Амстэрдам. Там яна працягнула навучацца, сустрэла каханне, нарадзіла дзвюх дачок і працуе ў адным з найбуйнейшых архітэктурных агенцтваў Нідэрландаў – «Ноаг».