- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст. большасць жыцця правяла на чужыне – у Даніі, Францыі ды Іспаніі, а апошнія гады – у Канадзе. Старшыня Рады БНР дала эксклюзіўнае інтэрв’ю нашай здымачнай групе ў Таронта.