- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю «джаз», Кацярына перабралася ў горад Сінтра каля акіяну. Там яна дае ўрокі ды піша музыку. Песні аднаго з праектаў – «Мова-дрэва» – гучаць выключна па-беларуску.