- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Вітаем у Мілане!» – так ветліва кажуць у гэтым горадзе, калі даведваюцца, што адбыўся крадзеж. Пасля таго, як у рэпарцёркі «Беларускага свету» Кацярыны Маркавец скралі там камеру, яна вырашыла зняць сюжэт пра тое, як не стацца ахвяраю злодзеяў. Каго і чаго варта баяцца ў сталіцы моднага шопінгу і дзе захоўваць самыя важныя рэчы – распавядзе беларуска Юлія, якую дасюль у Мілане яшчэ ніхто не здолеў абкрасці.