- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у Менску. Спадар Вячаслаў таксама віцэ-старшыня Беларускай грамады Малдовы.