- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анастасія Сергіеня перасялілася ў Нью-Ёрк, каб рэалізаваць свае творчыя планы. Нашая гераіня скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала філасофію і сацыяльныя навукі ды працавала фатографкай. Пасля вучобы вырашыла паехаць за мяжу, каб падцягнуць ангельскую. Так трапіла ў Лондан, дзе правяла тры гады. Але выканаць усе патрабаванні эміграцыйнай палітыкі ў Вялікай Брытаніі – рэч няпростая. Таму Анастасія пераехала ў Нью-Ёрк, дзе спачатку працавала афіцыянткай. Як яна трапіла ў індустрыю і ці лёгка жывецца фрылансэру ў ЗША? Глядзіце першы сюжэт праграмы «Беларускі свет».