- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы. Вольга Сіліванчык ніколі не марыла з’ехаць за мяжу, а цяпер малюе на пляжы недалёка ад Рыму. Перш чым стаць мастачкай і выкладаць у сталічнай мастацкай вучэльні, яна 20 год адпрацавала кінолагам. А калі пераехала ў Італію, мастацтва стала асноўнай крыніцай ейнага прыбытку. За што наша гераіня любіць Італію і дзе марыць сустрэць старасць, глядзіце ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет».