- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Я напісаў праект Канстытуцыі, каб калі паўстане вольная Беларусь, ажыццявіць яго», – гаворыць Барыс Давід Балтэ, які жыве ў Ізраілі. Герой нашага сюжэту пераехаў у Ізраіль з бацькамі ў 2005-м, калі яму было трынаццаць. Адслужыў у ізраільскім войску. Цяпер вучыцца на гісторыка і палітолага. Барыс марыць прымяніць свае веды на практыцы, таму і напісаў праект Канстытуцыі. Таксама хлопец ладзіць беларускія акцыі. Дзякуючы яму на ізраільскіх вуліцах неаднаразова лунаў бел-чырвона-белы сцяг. А на перапахаванні Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні ён узняў ізраільскі.