- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Пюро – фатограф. Ён эміграваў з Кобрына ў ЗША яшчэ падлеткам – разам з бацькамі. Закончыўшы ўніверсітэт і адпрацаваўшы шмат гадоў аператарам на тэлебачанні, беларус стаў фрылансэрам і сканцэнтраваўся на фэшн і будуар-стылі. Сяргей супрацоўнічае з мадэлямі рознага ўзроўню ў Лос-Анджэлесе, але кажа, што самыя прыгожыя здымкі ўсё ж такі прывозіць са штогадовых паездак у родную Беларусь, бо ва ўнікальнай прыгажосці няма роўных беларускім дзяўчатам.