- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Бэліарт (BellyArt) адной з першых прынесла танец жывата на вялікую сцэну ва Усходняй Еўропе. Яна заняла першае месца на чэмпіянаце кантыненту па экзатычным танцы, які рэзка змяніў яе жыццё. Алена падпісала кантракт і цягам сямі гадоў выступала на Блізкім Усходзе. Там яна атрымала спецыяльную ўзнагароду ад шэйха Катару. Пасля гэтага беларуска падарожнічала больш чым па 20-ці краінах з канцэртамі ды майстар-класамі. Урэшце свой новы дом яна знайшла ў Каліфорніі.