- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Стахвюк за жыццё пераспрабаваў шмат розных заняткаў. Цяпер ён гаспадарыць ва ўласным лесе на Падляшшы, ля вёскі Трасцянка. Віктар Стахвюк – гаспадар, пісьменнік і мастак, селянін і інтэлігент, настаўнік і прадпрымальнік, інжынер і філолаг. Ён выехаў з роднай вёскі па навуку, і толькі калі прапрацаваў 15 гадоў у педінстытуце ў Чэнстахове (Польшча), пастанавіў кінуць усё і вярнуцца ў родныя мясціны. Тут гэты энергічны чалавек стварыў адна па адной некалькі фірмаў ды заснаваў радыё «Рацыя» ў Беластоку.