- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Ці складана зарэгістраваць сваю фірму ў Чарнагорыі? Якія дакументы патрэбныя для легалізацыі ў Нямеччыне? Як змяніўся турыстычны бізнес у Албаніі падчас пандэміі? Пра ўсё гэта – у новым выданні «Беларускага свету». Антону 28 гадоў. Ён пераехаў у Чарнагорыю разам з бацькамі ды адкрыў тут сваю справу: займаецца хімчысткай аўтамабіляў і мэблі. Каб зарэгістраваць бізнес, хлопцу спатрэбілася ўсяго некалькі дзён.
