- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася з тэатру яшчэ да выбараў. На ўласнае жаданне. Нават падчас пандэміі оперная спявачка гастралюе па свеце. Цяпер выступае на сцэне Літоўскага нацыянальнага тэатру оперы і балету.
