- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Ізраільцянін звярнуўся ў паліцыю сваёй краіны, каб прыцягнуць да адказнасці беларускіх сілавікоў. Шматдзетны бацька на бел-чырвона-белым грузавіку трапіў пад крымінальны пераслед. А беларуска ў Маскве смажыць дранікі салідарнасці. Пра гэта даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман прайшоў праз беларускую турму. 10 жніўня Аляксандра, які прыехаў у госці да беларускай cям’і, у Менску затрымалі сілавікі. Яго збілі і змясцілі ў жодзінскую турму на 78 гадзінаў.
