- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сэрыя выданьняў пад назовам "Беларускі Зборнік" Інстытуту для Вывучэньня ССОР прызначаная для публікацыі меншых працаў беларускіх і іншых вучоных, якія працуюць над вывучэньнем гісторыі, тэорыі й практыкі бальшавізму ў СССР. Першая кніга "Беларускага Зборніка'' Інстытуту выйшла ў беларускай мове з кароткімі рэзюмэ v ангельскай; нямецкай і францускай мовах. Але дзеля таго, што аснаўным заданьнем Інстытуту ёсьць перадаваць вынікі сваіх досьледау вольнаму сьвету, Выдавецкая Калегія Інстытуту й Беларуская Рлдакцыя знайшлі больш мэтазгодным выдаваць у далейшым "Ееларускі Збсрнік" у найбольш пашыранай у свабодным сьвеце мове - у мове ангельскай. Дык, пачынаючы з гэтай другой кнігі, "Беларускі Зборнік'' будзе выходзіць у ангельскай мове; а для абслугоўраньня беларускай эміграцыі - паралельна ў мове беларускай на рататары. Пры гэтым ўсе артыкулы, зьмешчаныя ў беларускім выданьні Зборніка перадрукоўвацца ў ягоным выданьні ангельскім; а толькі могуць быць цікавымі й цэннымі для чытача вольнага сьвету.