- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Беларускія народныя песьні / сабраў і выдаў Рыгор Шырма, музычная апрацоўка на мяшаны хор: Міхал Анцаў, Канстанцін Галкоўскі, А. Грэчанінаў, Т. Уладзімірскі; вокладку маляваў Язэп Горыд. Вып. 1. Вільня: Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны, 1929. – 64 стр. Памеры старонкі: 24,5 x 17 см. Стан: прымальны. На тытульнай старонцы даравальны надпіс ад Рыгора Шырмы Надзеі Шнаркевіч: "Высокапаважанай Надзеі Маркаўне на ўспамін аб родным Палесьсі - 21/VII-1929 г. Г. Шырма. Г. Вільня". Унізе пячатка "I.A.T" (бібліятэка Яна Тулейкі), на нахзацы пячатка "Karlsbadska 33, Wilno, Komisaria 2". З бібліятэкі Янкі Тулейкі.