- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці народаў Еўропы, усяго свету. А паколькі склалася так, што іх культура і нацыянальная адметнасць пакінулі свой след у гісторыі, то значыць яны зрабілі свой унёсак у сусветную скарбонку, які з’яўляецца каштоўным для ўсіх іншых народаў. Дасціпна на гэты конт выказаўся калісці папа Ян Павал Другі: ён параўнаў супольнасць народаў з сімфанічным аркестрам. У такім аркестры патрэбныя усе інструменты, каб музыка магла прагучаць чыста і цудоўна. Калі бракуе хаця б аднаго інструмента, кампазіцыя гучыць фальшыва, з’яўляецца бяднейшай. Еўропе, у тым ліку і нам, палякам, патрэбны “гімн” беларусаў. Ёсць і іншая прычына-праз стагоддзі беларусы і палякі, а разам з імі і іншыя народы ладзілі супольную, аб’яднаную дзяржаву: Рэч Паспалітую. Цяпер існуюць розныя погляды на гэтую мінуўшчыну, па рознаму яе ацэньваюць, не заўсёды станоўча. Але гэта быў наш супольны дом, а абавязковае права часткі гэтага дому было створана на беларускай мове. Сёння Еўропа задзіночваецца, тым самым паўтараючы шлях, якім народы Рэчы Паспалітай імкнуліся ісці колькі вякоў таму. Гэта шлях уніі народаў, дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. Для Еўропы важны не толькі той станоўчы досвед Рэчы Паспалітай на працягу некалькіх стагоддзяў, але і канцовы вы