- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачну з успамінў пра дзень першы. Сёньня шмат хто з удзельнікаў пасяджэньня па ўтварэньню Мартыралёгу Беларусі ў Чырвоным касьцёле ў Менску 19 кастрычніка 1988 года імкнецца прыгадаць, хто ж першым вымавіў словы пра неабходнасьць стварэньня Народнага Фронту. Сяргей Дубавец нават напісаў, што менавіта тыя словы былі самымі важнымі ў гісторыі Фронту, і тут жа падкрэсьліў, што, вось жа, зусім не Пазьняк прамовіў іх упершыню. Асабіста я не памятаю, хто сказаў пра Народны Фронт першым, але у Чырвоны касьцёл у той вечар мы ішлі разам якраз з Сяргеем Дубаўцом і Анатолем Сідарэвічам, – і па дарозе размаўлялі пра Народны Фронт. І першае, што я пачуў ад Уладзімера Арлова, як толькі ўвайшоў у будынак, было: „ Ну ты ведаеш, што будзем ствараць Народны Фронт?”. Так што ідэя, як кажуць, лунала ў паветры, і папросту не магла ня быць выказаная.