- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аналіз фактаў і заяваў паказвае, што Масква рыхтуецца да нейкіх маштабных падзеяў у Беларусі. Пасьля выбараў на трэці тэрмін адчувальна павялічылася вынішчэньне ўсяго беларускага; прытым у сваіх антынацыянальных дзеяньнях рэжым стаў дзейнічаць цалкам адкрыта па тыпова акупацыйнай схеме. Відавочнае прысьпешваньне курсу на зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці; адбываецца ня тое што перасьлед, а паляваньне на беларускую моладзь. Падыходы цалкам нагадваюць схемы НКВД у 30-х гадах па вынішчэньні беларушчыны.