- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў. Самы кур’ёзны прыклад – гэта ўсхваленьне „трасянкі” (прытым адукаванымі людзьмі).