- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Том прысвечаны аналізу вывучэння быту і культуры беларусаў з канца XVIII ст. да нашых дзён. У ім разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі і навуковыя плыні ў дзейнасці беларускіх, рускіх, польскіх і ўкраінскіх даследчыкаў, а таксама навуковых цэнтраў (Рускага геаграфічнага таварыства і яго Паўночна-Заходняга адцзела ў Вільні, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, якое працавала пры Маскоўскім універсітэце, мясцовых таварыстваў, якія дзейнічалі ў Беларусі) па вывучэнню беларускага этнасу. Том напісаны на падставе вялізных фактычных матэрыялаў, якія выйшлі з друку ў ХІХ—XX стст., а таксама архіўных матэрыялаў навуковых устаноў і архіваў Расіі, Польшчы, Беларусі і Украіны.