- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе можна трапіць на магілы суродзічаў. Найбольш вядомай старонкай прысутнасьці жаўнераў-беларусаў у шыхтох ПУСЗ зьяўляецца іх удзел у баявых дзеяньнях на італьянскім фронце (1944-45 г.)