- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года, яе затрымалі ў Мінску. Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, у вайсковым гарадку Кісялевічы. Не калі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайско вай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме. 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграмканал ды яспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі.