- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядомае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне геолагамінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і замежных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейшых доследаў усёпланетнага значэння. Імя пісьменніка і публіцыста Радзіма Гарэцкага знаёмае кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі – яго кнігі, прысвечаныя пытанням гісторыі нацыянальнага адраджэння, як пачатку XX стагоддзя, гэтакі і XXI-га, а таксама рэканструкцыі біяграфій беларускіх дзеячаў з дынастыі Гарэцкіх, даўно зрабіліся літаратурнагістарычнай класікай. Але што датычыць нас, то няма для “Бацькаўшчыны” даражэйшай іпастасі Радзіма Гаўрылавіча за грамадска-дзяяцкую. Бо менавіта ён ад моманту абрання яго прэзідэнтам на Першым з’ездзе беларусаў свету цягам васьмі гадоў кіраваў Згуртаваннем, браў удзел у падрыхтоўцы ўсіх сямі З’ездаў і да самай ліквідацыі быў адным з самых актыўных сябраў Згуртавання, заўжды выкройваючы з сваіх навуковых заняткаў час, каб падтрымаць арганізацыю і падзяліцца мудрасцю з кіраўніцтвам. Праз усе гэтыя гады мы не можам перастаць захапляцца моцай адданасці Радзіма Гаўрылавіча беларускай справе.