- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада новіч: “13 гадоў таму Саюз беларускіх пісьменнікаў быў ля вытокаў фестывалю. (…) Фестываль адбыў ся і адбываецца кожны год. Ён – не заменны для розных пакаленняў, розных пляцовак, розных эстэтык. Усё гэта сустракаецца, віруе, а гэта яшчэ госці замежныя, якія далучаюцца да беларускіх паэтаў”. Пісьменніца, старшыня Шведска га саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (GretheRottböll): “Дарагія беларусы, сябры, таварышы, калегі. Проста цяпер мы ў Шведскім саюзе пісьменнікаў адчуваем больш агульнага з вамі, чым шмат з кім у нашай уласнай краіне. Бо і ў нас антыдэмакра тычныя сілы хочуць кіраваць нашай краінай. Яны хочуць кіраваць мастац твам, хочуць вызначаць, якія кнігі нам чытаць. Гэтага не мусіць адбыцца, мы не можам адчуваць сябе дома – у такой краіне. Але вы – частка таго, што мы з гонарам можам назваць нашым домам. Дэмакратыя – наш агульны дом. Паэзія – наш агульны дом. Літаратура – наш агульны дом. Абарона нашых розных моў – наш дом. Наш дом тут – у Беларускім доме ў Вільні і ў Пісьменніцкім доме на выспе Готланд.