- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт бібліятэкі (а цяпер яшчэ і выдавецтва) Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. Сустрэча ў Коўне была таксама пад пагрозай зрыву, паведаміў Яраслаў Іванюк, але сваю дапамогу прапана ваў дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага, дырэктар Інстытута Вялікага КнястваЛітоўскага Русціс Камунтавічус. У выніку Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае кнігі ва ўніверсітэце. Як сказаў сам Русціс Камунтавічус на адкрыцці імпрэзы ў Вільні, яму, які са студэнтамі шмат чытаў і вывучаў творы Арлова, зараз “вельмі няўтульна, што такія рэчы робяцца ў Літве”, што прыходзіцца “пераносіць з аднаго месца ў іншае сустрэчу з такім легендарным аўтарам”. Нагадаем, што скандальнасць гэтаму туру Уладзіміру Арлова надалі допісы літоўскіх барацьбітоў з так званым літвінізмам, арганізаваных слядоў якога не знайшоў і Дэпартаментнацыянальнай бяспекі Літвы, як сведчыць яго зусім нядаўняе паведамленне.