- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі жыве паза межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, не перарывалі з ёй повязь: засноўвалі беларускія асяродкі, школы, цэрквы. Яны не толькізахоўвалі ізахоўваюць сваю беларускасць, але з’яўляюцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Але ў самой Беларусі іхны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі заставаўся малавядомым. Таму часткова ролю па вывучэнні гісторыі і сучаснасці беларускай дыяспары ўзяло на сябе “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэйшым для суайчыннікаў у Беларусі і новых эмігрантаў, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця беларусаў у розных краінах свету. За гэты час у межах серыі выйшла каля 50 кніг: архівы, мемуары, да кументы, успаміны, выбраныя мастацкія творы.