- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Музеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэкі “Камунікат” Яраслаў Іванюк нагадаў пра самыя вядомыя фак ты з жыцця Міраслава Лазоўскага: “Мірык удзельнічаў у розных мітынгах беларускай апазіцыі, у тым ліку вясной 1999 года ў Маршы Свабоды, пасля якога яму прысудзілі суткі. У 2000м яму прысудзілі штраф за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пасля гэтага ён вельмі актыўна ўключыўся ў дзейнасць незалежных беларускіх арганізацый, найперш Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, пазней кампаніі “Будзьма беларусамі!”, з 2012 года заняўся кнігавыдавецкай дзейнасцю, распаўсюдам літаратуры, стаў супрацоўнікам выдавецтва “Беларускі кнігазбор”. Быў падазраваны па справе выбуху на Стэле, пазней быў фігурантам “Справы патрыётаў” – яму падкінулі ў багажнік машыны зброю. Меўся быць гучны паказны працэс, які, на шчасце, не адбыўся. Быў удзельнікам 7га З’езда беларусаў свету. Увосень 2021га, калі ліквідаваліся многія незалежныя арганізацыі, Мірык вырашыў эвакуявацца ва Украіну. Калі пачалася вай на, ён захацеў уступіць у шэрагі байцоў, якія змагаліся