- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларуская хатка», трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні «Калі? Надоўга? Што ён піша?» «М. Багдановіч піша, штр хоча пажыць у Мінску, у сваім род¬ным горадзі, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працу для яго, а калі канкрэтна прыедзе — яшчэ напіша, або папярэдзіць тэлеграмай». Нас хапіла і радасць і трывога. Радасць, што пазнаем нашага дарагога паэта і трывога за яго здароўе, яго жыццё. Як доўга ён паміж намі пабудзе? (Людвіка Войцікава, Успаміны, фрагмент)