- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чацьвёртая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прыцягвае сваёй шчырасьцю і асабістасьцю перажываньняў аўтара. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. Знакамітае эсэ трасянка распавядае пра боль і горыч аўтара ад знішчэньня беларускай мовы. Зялёны хлопчык – чатырохмоўная паэзія якая раскрывае іншы бок публіцыста Анатоля Казловіча. Артыкул пра сяброўку Яўгенію Янішчыц, які прасякнуты асабістымі перажываньнямі ад заўчаснага сыходу знакамітай паэткі. Кожны твор будзе блізкі чытачу, і нязменна кожны зь іх прымусіць да роздуму над пытаньнямі, якія мы часам сьвядома ці несьвядома не заўважаем. Чытаючы Анатоля Казловіча, кожны з нас можа спыніцца на момант і азірнуцца ды ацаніць тое, што мы зрабілі і што мы робім для таго, каб Беларусь была беларусьсю ня толькі па назве. (З.К.)