- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта. Музыкі сыграюць некалькі сваіх гітоў і ўпершыню пакажуць дзве новыя песні, якія ўвойдуць у іхны будучы альбом.
