- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з гіпнатычным сэтам выступіць «Shuma». Ім удалося злучыць два неспалучальныя сусветы – сучасную электроніку і старадаўнія народныя спевы. Іхная музыка гучыць у клубах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдоналдсе» і цягніках. Чым даводзіцца ахвяраваць дзеля творчасці? Ці пагадзіліся б на працу ў Мінкульце? Чаму цяпер яны выступаюць у фармаце дуэту, і як гэта адаб’ецца на далейшай творчасці? І наколькі рэальны ад’езд гурта з Беларусі? Пра гэта і не толькі Руся ды Аляксей Будзько распавядуць вядоўцы Міры Шульц.
