- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новым выданні аўтарскага тэлепраекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» знаёмімся з музыкаю менскага індзі–гурта «Weed & Dolphins». Хлопцаў вабіць постпанкавая эстэтыка 80-х. Яны запісваюць трэкі на айфон, выдаюць іх на касетах, а лайвы здымаюць у фармаце VHS. Музыкі выступілі ўжо ў некалькіх еўрапейскіх краінах, а мінулы год скончылі турам па Нідэрландах. Пра свае канцэртныя прыгоды і таямнічага дэльфіна, які іх натхняе, яны распавядуць у размове з Міраю Шульц.