- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таямніцы шчытоўскага Грабняку. У палове дарогі паміж Бельскам і Гайнаўкай, дзе сутыкаецца павет бельскі з гайнаўскім, падымаемся на вышыню амаль 190 метраў над узроўнем мора (гэта вышэй узроўня цэнтра Бельска каля пяцідзесяці метраў). З паўночнага боку шырокая панарама з далёкім відам на наваколлі Кленік і нарваўскай даліны. Сярод соцен гектараў палёў, найчасцей у далінках, прыселі хутары вёскі Ракавічы, цяпер амаль усе апусташэлыя. На поўдзень ад шашы таксама бачым хутары. У адрозненне ад папярэдніх, тыя распаложаныя непадалёк адзін каля другога і заселеныя. Усе гэтыя хутары называюць Грабняком. Пакуль аднак пасяліліся тут сяляне са Збуча, Чыжоў, Крывой, Парцева і іншых вёсак, грабнякоўскія землі складалі частку маёнтку Шчыты. Тут знаходзіўся адзін з чатырох яго двароў і фальваркаў. Менавіта пра яго і ягоных уласнікаў хочам чытачам ніжэй распавесці.