- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад акном цэлы дзень крык. Нецярплівы, патрабавальны: чыр-ры! чыр-ры! Там, у дзірцы між верандай і сцяной дома, сям'я. Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы — падлятаюць, адлятаюць чорныя, старанныя шпакі. І падлятаюць, і адлятаюць хапаючыся. Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва кідаюцца ў пошуках пажывы. Хапаючыся, пратаўчы хутчэй супакоіць, задаволіць, імчаць назад. Іх падганяе недавольнае: чыр-ры! Шпачаняты нецярпліва высоўваюць з дзіркі галовы з разяўленымі дзюбамі. Дзюбы вялікія; можна сказаць, яны толькі і відны. Бацькі не падаюць пажыву, кладуць глыбока ў рот. Застаецца толькі каўтнуць... (фрагмент)