Берасцейская культура вяртаецца да жыцця
2020-07-05 10:58
Берасцейская культура вяртаецца да жыцця.
Пасля некалькіх месяцаў вымушаных вакацый абвешчана пра аднаўленні пастановак у Берасцейскім абласным драматычным тэатры і тэатры лялек:
– Асноўная ўмова аднаўлення працы — прытрымліванне сацыяльнай дыстанцыі як меры перасцярогі ў перыяд эпідэміі. Гэта значыць, што гледачы будуць сядзець праз адно крэсла. Таксама наведвальнікам паабяцалі — будзе весціся санітарная апрацоўка памяшкання.
У тэатр рэкамендавана прыходзіць у масцы і з дэзінфекуючыя сродкамі. Пры гэтым звычайную маску дазваляецца замяніць на тэатральную.
Першая прэм’ера пасля перапынку адбудзецца ўжо сёння, 5 ліпеня, а 19-й гадзіне. Гэта пастаноўка "Не пакідай мяне".
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце