be
epub

Без пакаяння

Шамякін Іван
Аповесць

Васілёк узрадаваўся, што іншых хлопцаў, канкурэнтаў яго, каля гатэля не было. А галоўнае, няма Рагача — бамбізы, які спаганяў з малых мыйшчыкаў немалы падатак, палавіну заробку адбіраў. Яны кіпелі злосцю на яго, называлі Шпрыцам, змаўляліся ўзняць бунт. Але ў Шпрыца свая брыгада, яна ахоўвала пляцоўку ад чужакоў, інакш тут былі б хлопцы з усяго раёна, з пяці школ. Шпрыц даваў зарабіць узаконенай брыгадзе. І яго трывалі. Ад яго можна было скрыць атрыманыя «зайцы» і долары; ён не дайшоў да таго, каб выварочваць мыйшчыкам кішэні, а кажуць, на вакзале ці каля «Планеты» такія вось «шпрыцы» робяць і гэта: высмакчуць ды яшчэ і «укол» зробяць. Машын многа. А людзей няма. Вельмі ж холадна. Далонь прылягла да дужкі вядра. Такія маразы — у сярэдзіне лістапада! Мама не помніць такіх маразоў. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1997
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1997 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Вялікая княгіня: Раман, аповесці: Для ст. шк. узросту/ Маст. К. С. Ракіцкі. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 366 с., іл. У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння».
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org