- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Яна згадала пра паперку, што перадаў ёй раніцай Адась. Разгарнула – верш. “Бэзавая Аблачынка”. Гэта пра яе. Усьміхнулася.” — Залішне прыгожая назва, дый сюжэт надта сентыментальны, — казаў пра “Бэзавую Аблачынку” крытык С. Б. – Студэнцік пакахаў студэнтачку, а яна была... Так на пачатку стагоддзя пісалі. Ты што, Пятро? Сёньня гэта – не жыцьцё ды не літаратура. Я з ім пагадзіўся. Яго праўда: так міла ды лагодна пачыналася нашае стагоддзе. Дакуль жа доўжылісятыя сантыменты? Можа, да 1914 года, пакуль закаханых студэнцікаў не пачалі чавіць танкамі ды іпрытам труціць? Бэзавая Аблачынка... Ты тлуміла галаву сарамяжліваму шкаляру гадоў колькі таму, калі сьнег быў бялейшы, вада макрэйшая, марозіва ледзянейшае. Ты згубілася ў нетрах майго літаратурнага юнацтва, пад пылам рукапісаў і кнігаў, якія былі пасьля цябе. Я ўжо зьмірыўся з думкаю, што літаратура – гэта марнае перакідваньне тэкстаў з галавы пісьменьніка ў тую чорную дзірку, што завецца жыцьцём, адкуль ані голасу, ані пагляду. Я ўжо цябе пачаў забываць, бэзавая ты мая. (фрагмент)